Яны прынялі ўдзел у фартэпіянным фестывалі “Музычны капеж”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца аддзел культуры Аршанскага гарвыканкама, адміністрацыя і фартэпіяннае аддзяленне школы.
Цягам двух дзён 65 піяністаў “распавядалі” пра жыццё на мове музыкі. Лепшымі сталі выхаванцы нашай школы Кірыл Атрошчанка і Настасся Калініна.
Прайшлі пад час фестывалю і майстар-класы. Для канкурсантаў была арганізавана і пазнаваўча-забаўляльная праграма: прагляд музычных фільмаў, дыскатэка, экскурсія па Оршы і наведанне музеяў ды Мастацкай галерэі імя В.А. Грамыкі. Настаўнікі і вучні мастацкага аддзялення ДШМ № 3 Барані спецыяльна да фестывалю падрыхтавалі выстаўку “Галерэя партрэтаў. Сакавіцкі коцік-2013”. А ў Музычнай гасцёўні фестывалю можна было пазнаёміцца з музыкай венскага класіка Ёзэфа Гайдна…
Наталля ЛАТЫШАВА, выкладчык ДШМ № 3
Барань, Аршанскі раён
На здымку: пераможцы "Музычнага капяжа".