Безумоўны лаўрэат

№ 13 (1087) 30.03.2013 - 06.04.2013 г

Аршаншчына: музычныя перамогі

16 сакавіка ў Маскве праходзіў III Адкрыты Усерасійскі конкурс дзіцяча-юнацкай творчасці “Музычная Масковія”, заснавальнікамі якога сталі Урад расійскай сталіцы, дэпартаменты адукацыі і мастацтва, Маскоўскае музычнае таварыства.

У намінацыі “Аркестры” выступіў аркестр рускіх народных інструментаў ДШМ № 2 Оршы, які стаў лаўрэатам Другой прэміі.

Узорны калектыў быў створаны ў 2003 годзе. Менавіта з гэтага моманту аркестрам кіруе выкладчык школы Ігар Лоскутаў — прафесіянал высокага кшталту. Ён — і кампазітар, і аранжыроўшчык, і інструментоўшчык большай часткі канцэртнага рэпертуару.

Гэта — далёка не першая паездка ў Расію: наш аркестр выступаў у Смаленску, Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе… У Маскве выхаванцы Лоскутава сапернічалі з лепшымі музычнымі калектывамі расійскай сталіцы і Маскоўскай вобласці. Другая прэмія — безумоўны поспех юных аршанцаў.

Марына ВОЛЧАК, канцэртмайстар ДШМ № 2

Орша