Маладзёжнае рашэнне:
“Самы прыгожы спектакль” — “Жанчыны Гойі”, Тэатр пантамімы і пластыкі “Атэлье” (Санкт-Пецярбург, Расія);
“Лепшы акцёрскі ансамбль” — “Рамэа і Джульета” У.Шэкспіра, Дзяржаўны драматычны тэатр “На Ліцейным” (Санкт-Пецярбург, Расія);
“Шокавая тэрапія” — “Пахаванне Кармэн”, Тэатр “Бюро падарожжаў” (Познань, Польшча);
“За цвярозы погляд на мастацтва” — “Гранёнка” Э.Сянькова, Рыжскі тэатр рускай драмы (Рыга, Латвія);
“Мастацтва ў мастацтве” — “Палёт над горадам” А.Аслібекян, Ерэванскі дзяржаўны тэатр лялек імя А.Туманяна (Ерэван, Арменія);
“Лепшы спектакль” — “Гамлет” У.Шэкспіра, Магілёўскі абласны тэатр лялек (Магілёў, Беларусь).
Прафесійнае журы:
спецыяльны дыплом “За захаванне традыцый рускага рэпертуарнага тэатра” — “Наш гарадок” Т.Уайлдара, Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т.Шаўчэнкі (Чарнігаў, Украіна);
спецыяльны дыплом “За яркі дэбют” — Кацярына Ергулевіч за ролю Екацярыны ў спектаклі “Блазан Балакіраў, або Прыдворная камедыя” Р.Горына, Магілёўскі абласны драматычны тэатр (Магілёў, Беларусь);
“За арыгінальнасць сцэнічнага мыслення” — Нарынэ Грыгаран за спектакль “Палёт над горадам” А.Аслібекян, Ерэванскі дзяржаўны тэатр лялек імя А.Туманяна (Ерэван, Арменія);
“Лепшая рэжысёрская работа” — Галіна Жданава за спектакль “Рамэа і Джульета” У.Шэкспіра, Дзяржаўны драматычны тэатр “На Ліцейным” (Санкт-Пецярбург, Расія);
“Лепшая маладая актрыса” — Кацярына Зорына за ролю Гелены ў спектаклі “Варшаўская мелодыя” Л.Зорына, Дзяржаўны драматычны тэатр “Прытулак Камедыянта” (Санкт-Пецярбург, Расія);
“Лепшы малады акцёр” — Анатоль Бараннік за ролю Холдэна ў спектаклі “Над прорваю ў жыце” Д.Сэлінджара, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (Брэст, Беларусь);
“Гран-пры форуму” — “Гамлет” У.Шэкспіра, Магілёўскі абласны тэатр лялек (Магілёў, Беларусь).
Пра тэндэнцыі сёлетняга форуму на стар. 7 піша наш спецыяльны карэспандэнт на фестывалі, тэатральны крытык Таццяна Команава.