Для статуса творцы

№ 13 (1087) 30.03.2013 - 06.04.2013 г

27 сакавіка новым старшынёй Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў быў абраны генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.

Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў была створана больш за 20 гадоў таму. У яе складзе — 13 творчых суполак. Асноўная задача канфедэрацыі — абарона творчых, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і аўтарскіх правоў дзеячаў нацыянальнай культуры і мастацтваў.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падкрэсліў у час пасяджэння, што дзейнасць канфедэрацыі павінна быць скіравана на павышэнне статуса творчых работнікаў, на ўзаемадзеянне дзяржавы і творчых саюзаў для далейшага развіцця краіны.

Уладзімір Пракапцоў адзначыў важнасць каардынацыі агульных захадаў творчых суполак па ўмацаванні сучаснага нацыянальнага мастацтва.

У красавіку запланавана правядзенне калегіі Міністэрства культуры па праблемах дзейнасці беларускіх творчых саюзаў.