Прадстаўлены эскізы сцэны для “Еўрабачання-2013”. Асноўнай мэтай дызайнераў стала збліжэнне артыстаў і гледачоў. У якасці дэталей афармлення выкарыстаны, у прыватнасці, такія элементы, як крылы матылька ці здымка яго начнога палёту на запаволенай хуткасці.
Помнік народнаму артысту Беларусі, народнаму артысту СССР, заснавальніку легендарных "Песняроў" Уладзіміру Мулявіну ўстановяць на алеі перад кінаканцэртным тэатрам "Космас" у расійскім Екацярынбургу. У бліжэйшы час абвесцяць конкурс эскізных праектаў на стварэнне помніка сярод беларускіх скульптараў.
На плоце віцебскага Батанічнага саду зробіць чарговы прыпынак мастацкі праект "Zabor". Творы чатырох сучасных беларускіх мастакоў Віктара Альшэўскага, Руслана Вашкевіча, Сяргея Каваля і Уладзіміра Стальмахова, нагадаем, пабачылі ўжо ў Мінску ды Варшаве, а ў маі "заборнае мастацтва" пабачаць у Гомелі.