Дарагія суайчыннікі!

№ 11 (1085) 16.03.2013 - 23.03.2013 г

Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Асноўнага Закону — адна з найважнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа. Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы ўпарадкавання ўлады і грамадства, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Сёння канстытуцыйныя нормы надзейна ўсталёўваюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закону, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека. Упэўнены, што дасягнуць працвітання Беларусі мы зможам толькі пры беражлівым стаўленні да замацаваных у Канстытуцыі каштоўнасцей, правоў і свабод, захаванні гістарычных і культурных традыцый беларускага народа. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і радасці. Няхай сённяшняе свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 15 сакавіка 2013 года