Памяць Хатыні

№ 10 (1084) 09.03.2013 - 16.03.2013 г

Сёлета спаўняецца 70 гадоў Хатынскай трагедыі. Даце будзе прысвечаны шэраг мерапрыемстваў як мясцовага, так і рэспубліканскага маштабу.

Найбольш важныя пройдуць у сталіцы. У прыватнасці, 20 — 21 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё.Рау адбудзецца навуковая канферэнцыя. У ёй возьмуць удзел беларускія і замежныя даследчыкі. Мэта канферэнцыі — спрыяць захаванню аб’ектыўнай карціны трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі.

/i/content/pi/cult/417/8528/1-5.jpeg

А 21 сакавіка памяць трагедыі будзе ўшанавана канцэртам-рэквіемам "Хатынь — усенародны боль і памяць" у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Перад публікай выступіць Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. Для калектыву гэта 45 канцэртны сезон. Прагучаць творы сусветнай класікі: Э.Грыг, П.Чайкоўскі, І.С. Бах, Ф.Мендэльсон… У праграме канцэрта спалучаны драматызм быцця і вера ў перамогу сіл дабра.

П.В.