In memoriam

№ 10 (1084) 09.03.2013 - 16.03.2013 г

Кіраўнік Беларусі звярнуўся да грамадзян нашай краіны і прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса. Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, зазначыў, што "ў асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўжды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну".

/i/content/pi/cult/417/8524/1-2.jpeg

У 2007 годзе, калі ў Венесуэле праходзіла Нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь, "Культура" да гэтай падзеі рыхтавала спецыяльны выпуск на іспанскай мове. Менавіта тады мы блізка пазнаёміліся з венесуэльскімі дыпламатамі, якія прыязджалі да нас у рэдакцыю. Добра памятаем, як Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес даваў інтэрв'ю нашаму карэспандэнту, дзе шмат расказваў пра свайго Прэзідэнта, а потым, калі нумар выйшаў у свет, перадаў яго для Уга Чавеса...

/i/content/pi/cult/417/8524/1-3.jpeg

Такім чынам, культурны кантэкст нашай краіны быў прэзентаваны на далёкім паўднёваамерыканскім кантыненце. А потым Мінск сустракаў сябра: у прыватнасці, Уга Чавес увачавідкі пабачыў знакавыя аб'екты беларускай культуры, наведаўшы Нацыянальную бібліятэку. Шматбаковае супрацоўніцтва нашых краін, адным з галоўных чыннікаў якога была актыўная пазіцыя Прэзідэнта Венесуэлы, заўсёды мела і культурнае вымярэнне, увасобленае ў шэрагу канкрэтных праектаў.