Дарагія жанчыны!

№ 10 (1084) 09.03.2013 - 16.03.2013 г

Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста шчыра віншую вас з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын!

Спрадвеку беларуская зямля славіцца жанчынамі, іх прыгажосцю, талентам і працавітасцю. Прыемна адзначыць, што ў галіне культуры менавіта жанчыны сваімі дасягненнямі садзейнічаюць культурнаму развіццю нашай краіны, умацоўваюць аўтарытэт дзяржавы. Ваша стваральная дзейнасць, адданасць прафесіі, любоў да людзей выклікаюць вялікую павагу і ўдзячнасць.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай узаемаразуменне і згода валадараць у вашых сем’ях, а святло і дабрыня напаўняюць вашы сэрцы.

Старшыня камісіі Генадзь ПАЛЬЧЫК