Дарагія жанчыны! Шаноўныя калегі!

№ 10 (1084) 09.03.2013 - 16.03.2013 г

Сардэчна віншую Вас, натхнёных і руплівых стваральніц нашай багатай сучаснай Культуры, з цудоўным святам Вясны і Прыгажосці — Днём жанчын!

Непаўторнасць усяго культурнага складніка нашай Радзімы — гэта плён Вашай штодзённай руплівай працы, асветленай Прыгажосцю і Натхненнем, Вашым неабыякавым высокапрафесійным падыходам да кожнай падзеі, праекта, ініцыятывы!

Шчыра зычу Вам моцнага здароўя, шчасця і радасці! Няхай неадменна ўвасабляюцца ўсе мары і надзеі!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь

Барыс СВЯТЛОЎ