Камерны "…Жнівень"

№ 9 (1083) 02.03.2013 - 09.03.2013 г

У хуткім часе ўпершыню ў Беларусі пройдзе Міжнародны форум камерных аркестраў "Жнівень Нясвіжа".

к паведаміла "К" дырэктар Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Алена Яскевіч, гэтае мерапрыемства будзе арганізавана за кошт сродкаў калектыву, а таксама шматлікіх спонсараў. А ўжо ў наступным годзе цалкам магчыма, што форум ператворыцца ў сапраўдны міжнародны фестываль камерных аркестраў, да ўдзелу ў якім будуць запрошаны госці з многіх краін Еўропы.

/i/content/pi/cult/416/8493/1-2.jpeg

Галоўная задача сёлетняга форуму — паказаць беларускаму гледачу індывідуальнасць і разнастайнасць камерных аркестраў, прадэманстраваць багацце камернага рэпертуару і пазнаёміць публіку з замежнымі артыстамі.

Мяркуецца, што музычны форум будзе праходзіць на гістарычных пляцоўках Нясвіжа. У планах арганізатараў — вар’іраваць у далейшым месца правядзення канцэртаў.

Дарэчы, яшчэ адзін фестываль, таксама ў хуткім часе, пройдзе на старажытнай Нясвіжчыне. Так, па словах загадчыка аддзела аматарскага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Іны Шубут, традыцыйны адкрыты абласны фестываль духавой музыкі "Майскі вальс" пройдзе 24 — 26 мая ў Нясвіжскім, Клецкім ды Стаўбцоўскім раёнах сталічнага рэгіёна. У мерапрыемствах запланаваны ўдзел калектываў не толькі з Беларусі, але таксама і з Расіі, Польшчы ды Літвы.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"