к паведаміла "К" дырэктар Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Алена Яскевіч, гэтае мерапрыемства будзе арганізавана за кошт сродкаў калектыву, а таксама шматлікіх спонсараў. А ўжо ў наступным годзе цалкам магчыма, што форум ператворыцца ў сапраўдны міжнародны фестываль камерных аркестраў, да ўдзелу ў якім будуць запрошаны госці з многіх краін Еўропы.
Галоўная задача сёлетняга форуму — паказаць беларускаму гледачу індывідуальнасць і разнастайнасць камерных аркестраў, прадэманстраваць багацце камернага рэпертуару і пазнаёміць публіку з замежнымі артыстамі.
Мяркуецца, што музычны форум будзе праходзіць на гістарычных пляцоўках Нясвіжа. У планах арганізатараў — вар’іраваць у далейшым месца правядзення канцэртаў.
Дарэчы, яшчэ адзін фестываль, таксама ў хуткім часе, пройдзе на старажытнай Нясвіжчыне. Так, па словах загадчыка аддзела аматарскага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Іны Шубут, традыцыйны адкрыты абласны фестываль духавой музыкі "Майскі вальс" пройдзе 24 — 26 мая ў Нясвіжскім, Клецкім ды Стаўбцоўскім раёнах сталічнага рэгіёна. У мерапрыемствах запланаваны ўдзел калектываў не толькі з Беларусі, але таксама і з Расіі, Польшчы ды Літвы.