“Мастак і час”

№ 8 (1082) 23.02.2013 - 02.03.2013 г

Пад такой назвай у рамках юбілейных мерапрыемстваў да 90-годдзя Леаніда Шчамялёва адбыўся “круглы стол” у Мастацкай галерэі М.А. Савіцкага. Мадэратар — мастацтвазнаўца, арт-крытык, загадчык філіяла “Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Шчамялёва” Музея гісторыі горада Мінска Таццяна Бембель.

Асоба Леаніда Шчамялёва, жывапіс якога з’явіўся шматвымерным люстэркам беларускай выяўленчай культуры апошніх сарака гадоў, дала добрую нагоду прааналізаваць сучасныя складаныя мастацкія працэсы ды іх метадалагічныя асновы з новага пункта гледжання. У гэты кантэкст таксама ўваходзяць праблемы развіцця інфраструктуры мастацкіх працэсаў і арт-менеджменту у дзяржаўных музейных установах.

/i/content/pi/cult/415/8477/2-2.jpeg

У пасяджэнні “круглага стала” прымалі ўдзел вядомыя мастацтвазнаўцы, культуролагі, крытыкі, музейшчыкі, журналісты, галерысты і г. д. Падрабязна аб дыскусіях пра сучасны арт-працэс — у бліжэйшых нумарах “К”.