Адна з цэнтральных падзей мерапрыемства — выступленні Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Яны пройдуць у Эстонскай нацыянальнай оперы. Нашы артысты прэзентуюць балеты "Спартак" і "Шахразада", оперы "Князь Ігар" і "Мадам Батэрфляй".
Працуе выстаўка сучаснай беларускай фатаграфіі з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва "Адлюстраванне". У экспазіцыі — 25 работ Міхаіла Баразны, Кацярыны Кёнігсберг, Паліны Ляжанскай, Юрыя Пеўнева, Сяргея Торбіка. Тэма работ — архітэктурныя помнікі і вуліцы беларускай сталіцы.
Фальклорны гурт "Купалінка" выступае ў Доме культуры горада Нарвы і ў Цэнтры рускай культуры Таліна.
Запланавана правядзенне сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Эстоніі, а таксама наведванне ўстаноў культуры краіны…