Узнагароджаны дзяржавай

№ 6 (1080) 09.02.2013 - 16.02.2013 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ аб уганараванні дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей нашай краіны, у тым ліку шэрагу дзеячаў культуры і мастацтва.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сферы культуры ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Якаў Лабовіч. Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны загадчык мастацка-пастановачнай часткі гэтай жа ўстановы Васіль Маркаў.

Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена артыстам балета (салістам) — вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку, Ірыне і Алегу Яромкіным, а таксама вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) Аляксандру
Парфяновічу.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" прысвоена генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову, званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" — начальніку аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерыю Гейхману.

Ю.Ч.