За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сферы культуры ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Якаў Лабовіч. Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны загадчык мастацка-пастановачнай часткі гэтай жа ўстановы Васіль Маркаў.
Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена артыстам балета (салістам) — вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку, Ірыне і Алегу Яромкіным, а таксама вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) Аляксандру
Парфяновічу.
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" прысвоена генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову, званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" — начальніку аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерыю Гейхману.
Ю.Ч.