“Шашачная культура”

№ 47 (813) 24.11.2007 - 30.11.2007 г

Набліжаюцца навагоднія святкаванні, і “Куфар-радца” прынясе нам свае падарункі. Аб’яўляецца навагодні бліцконкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. Як і абяцалі, паведамляем больш падрабязныя вынікі міжнароднага конкурсу па складанні шашачных кампазіцый “Літва-2006”. Працягваем знаёміцца з прыкладамі складання шашачных кампазіцый і назавём гэты раздзел «Школа кампазіцыі». Зазірніце ў “Куфар”.

Мы паведамлялі ў мінулым выпуску, што міжнародны конкурс па складанні шашачных кампазіцый “Літва-2006” аказаўся ўдалым для беларускіх кампазітараў. Прыводзім больш падрабязныя вынікі конкурсу. Катэгорыя А (мініяцюры): на першым месцы — Барыс Іваноў (Беларусь, Мінск), месцы з другога па чацвёртае падзялілі мініяцюра Міхаіла Фёдарава (Украіна) і дзве мініяцюры Уладзіміра Матуса (Расія). Шостае месца заняў Пётр Шклудаў (Беларусь), што таксама дазваляе атрымаць пэўную колькасць балаў на прысваенне міжнародных званняў па шашачнай кампазіцыі. Катэгорыя В (малыя праблемы): І — Міхаіл Фёдараў (Украіна), ІІ — Алан Таверні (Францыя), ІІІ — Елеазар Скляр (Ізраіль).
Лепшы вынік сярод беларускіх шашачных кампазітараў у гэтай катэгорыі паказаў Віктар Шульга — 14-е месца.
Супаставім рашэнні кампазіцый, надрукаваных у мінулым выпуску:

№ 37: c7, g3, d8x;

№ 38: b8, d8, g3, f4!, a5x;

№39: b8 (e:c7), d8 (b6), a7, h:f2, h6 (c1), d2 (c3), b6!, g3, e3, d8x;

№ 40: f6 (e5), d8, g7, h6, ed2, d8x.

Пазіцыя мае поўнае пабочнае рашэнне — a7, d8, a3x. УказаліУ.Сапяжынскі, А.Перавознікаў, Д.Камчыцкі.

№ 41: h8, f6, b4, e5, d2 (e5), e3 (c5), d4 (c3A), b6, b4 (d6), c5, b2x A (e3), b4, f2 (d4), b2x;

№ 42: hg7 (h2A), b8, g3x A (g1), b8, e1, h2x;

№ 43 h8, b4, d8, g5, g1x.

 /i/content/pi/cult/138/839/Shashki1.jpg

№ 44 Васіль Грабенка (Мінск)

Нам прыемна было атрымаць лісты з дакладнымі адказамі ад нашых пастаянных чытачоў Уладзіміра Бандарыка (Мінскі раён), Уладзіміра Сапяжынскага і Аляксандра Перавознікава (Рагачоў), Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў), Анатолія Пярхальскага (Глыбокае), Васіля Голаса (Любань).
Дайшла чарга і да навагодняга бліцконкурсу, вынікі якога разам з віншаваннямі плануем абявць напярэдадні Новага года. За рашэнне кожнага задання налічваецца па аднаму балу. За знаходжанне пабочных рашэнняў або за доказ, што пазіцыя не рашаецца, будуць налічвацца дадатковыя балы.
Свае пісьмы з рашэннямі пазіцый №№ 44 — 53 неабходна даслаць да 20.12.2007 г. на адрас рэдакцыі.

№ 46 — Віктар Шульга (Мінск):

Белыя: a5, b4, b6, c5, e3 (5); Чорныя: a3, b8, e5, e7, g5, g7 (6).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 47 — Станіслаў Усцьянаў(Харкаў):

Белыя: a5, b6, с5, c7, d6, f4, f6, g1, g5 (9); Чорныя: a7, b2, c3, d2, d8, g7, h4, h8 (8).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 48 — Станіслаў Усцьянаў (Харкаў):

Белыя: d2, d6, e1, e5, g3, g7, h4, h6 (8); Чорныя: a3, b4, b6, b8, c3, c7, f4, f8, h2 (9).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 49 — Станіслаў Усцьянаў (Харкаў):

Белыя: b2, c1, c3, c7, d2, d4, d6, e3, f4, g3, h4, h6 (12);

Чорныя: a3, a5, a7, b4, b6, b8, d8, e7, f8, g7, h2, h8 (12).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 50 — Ілля Вальтэр (Самарканд):

Белыя: дамкі b4, e1, f6; шашкі b2, c3, e7, f2, h2 (8);

Чорныя: дамкa a1, шашкі b6, d8, f4 (4).

Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў дамку і 1 шашку чорных.

№ 51 — Аляксандр Рэмізаў (Мінск):

Белыя: b6, c7, e7, f6, g5 (5); Чорныя: a5, b2, d2, h2, h6, h8 (6).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 52 — Рустам Шаяхметаў (Расія):

Белыя: a7, b2, b6, c1, e7, f6, g7 (7); Чорныя: b8, c3, d4, e5, f2, f4,

g3, h8 (8).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

№ 53 — Грыгорый Шасцярыкоў (Расія):

Белыя: a1, b4, b6, c5, c7, d6, e7 (7); Чорныя: a5, b2, c3, d2, f2, f8,

g3, h4 (8).

Белыя пачынаюць і выйграюць.

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас: 220013, Мінск,

 /i/content/pi/cult/138/839/Shashki2.jpg

№ 45 Аляксандр Кагоцька (Пiнск)

пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты «Культура», “Шашкі”.

Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by. «Школа кампазіцыі».

Вернемся да эцюда Пятра Шклудава № 27. Мы падрабязна разглядалі некаторыя недахопы пазіцыі і тое, як можна іх пазбегнуць.
Аўтар прапануе на поле b2 замест шашкі паставіць дамку. Пераканайцеся самастойна, што такі варыянт найбольш удалы.

Віктар ШУЛЬГА,
майстар спорту па шаш
ачнай кампазіцыі