Першыя ўзнагароды “Лістапада”

№ 47 (813) 24.11.2007 - 30.11.2007 г

ХІV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” блізіцца да свайго завяршэння — сёння ў Палацы Рэспублікі ва ўрачыстай атмасферы будуць абвешчаны пераможцы гэтага года.

Але яшчэ да завяршэння ўсяго фестывалю, які гэтым годам ахапіў не толькі сталічныя кінатэатры, але і шэраг абласных, сталі вядомы пераможцы конкурсу дакументальнага кіно, які прайшоў сёлета ў рамках “Лістапада” ўпершыню.
Галоўны прыз атрымаў фільм “Мае вочы” (Данія), рэжысёр — Эрэланд Е.Мо;
Прыз журы “За непадзельную любоў да Радзімы аўтара і герояў фільма” — “Крывая Ніва” (Беларусь), рэжысёр — Сяргей Рыбакоў;
Прыз журы “За мастацкае асэнсаванне таямніцы чалавечага лёсу” — “За снежным пагоркам” (Іран), рэжысёр — Рамцін Лавафіпур;
Прыз глядацкіх сімпатый — “Крышталёвы хлопчык” (Расія), рэжысёр — Аляксандр Цяпаў;
Спецыяльны прыз Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір” “Мова кіно — мова ўзаемаразумення” — “Бабуля і дзядуля” (Літва), рэжысёр — Гедрэ Бейнарутэ;
Спецыяльны дыплом і прыз журы “За жывы дыялог мастакоў, што размаўляюць на розных мовах” — “Пагаворым на “ты”, альбо Сеанс скульптурнай лепкі як псіхааналіз…” (Беларусь), рэжысёр — Аляксандр Карпаў-малодшы;
Спецыяльны дыплом і прыз журы “За дапамогу і суперажыванне трапіўшым у бяду” — “Памаліцеся за нас” (Арменія), рэжысёр — Рубен Хачатран.
Да таго ж, прыемна адзначыць, што ўпершыню ў дакументальнай праграме прыняла ўдзел венесуэльская стужка “Іграць і баяцца”, якая расказала пра незвычайную гісторыю аркестравага і дзіцяча-юнацкага музычнага руху ў Венесуэле.