Як адзначыла супрацоўнік аддзела развіцця музея Настасся Наркевіч, галоўнае патрабаванне да ўдзельнікаў конкурсу — работа павінна адпавядаць партызанскай тэматыцы, адлюстроўваць ваенны побыт. Пры вызначэнні пераможцы журы конкурсу будзе ацэньваць арыгінальнасць выкарыстаных матэрыялаў і тэхнік, узровень мастацкага вырашэння, якасць выканання, творчую прэзентацыю работ.
Аўтар самай арыгінальнай "партызанскай" хаткі атрымае сучасны лічбавы планшэт ад спонсара ўстановы. Акрамя таго, усіх удзельнікаў акцыі чакаюць салодкія, а таксама памятныя падарункі ад музея.
Па словах Настассі Наркевіч, з першых дзён акцыі адчуваецца зацікаўленасць з боку аматараў айчыннай гісторыі. Варта адзначыць, што інфармацыю, якая дапаможа ў стварэнні праектаў, можна знайсці ў бібліятэцы музея, выставачных і экспазіцыйных залах, а таксама атрымаць у навуковых супрацоўнікаў установы.