Гэта сумесная акцыя згаданай літоўскай установы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску.
У экспазіцыі дэманструюцца артэфакты віленскага перыяду жыцця Песняра: гэта асабістыя рэчы пісьменніка, фрагменты хатняга інтэр’ера і іншыя экспанаты.
На выстаўцы можна пабачыць рабочы стол Якуба Коласа, падсвечнікі, якія падарылі яму віленскія чыгуначнікі, кнігі, газеты, фатаграфіі, пераклады Коласавых вершаў на літоўскую мову.
Песняр жыў у Вільні ў 1907 — 1908 гадах, працаваў у "Нашай Ніве". Тут ён сустрэў сваю будучую жонку Марыю Каменскую.