Руіна стане "трывалай"

№ 49 (1071) 08.12.2012 - 15.12.2012 г

Гэтымі днямі на заснежаных схілах Навагрудскага замчышча можна ўбачыць спецтэхніку. Адпаведна, работы па кансервацыі каштоўнага помніка беларускай даўніны перайшлі на новую стадыю — будаўнічую.

— Найважнейшая наша задача — гэта захаваць рэшткі Касцельнай вежы, — распавёў навуковы кіраўнік аб’екта Сяргей Друшчыц. — Паводле зробленага не так даўно экспертнага заключэння, яе стан — папраўдзе пагрозлівы. Адна з прычын небяспекі — падземныя воды, што знаходзяцца ў нетрах гары. Намі быў распрацаваны праект умацавання грунтоў, і вось, цяпер ён рэалізуецца…

/i/content/pi/cult/403/8211/1-2.jpeg

Услед за гэтым, руіна вежы будзе ўмацавана спецыяльнай металічнай канструкцыяй, якая стабілізуе рэшткі на час правядзення кансервацыйных работ. Яе падрыхтоўка ўжо вядзецца.

— Спадзяёмся, што цягам наступнага года вежа будзе цалкам закансервавана і пераўтворыцца ў "трывалую руіну", — распавёў Сяргей Друшчыц.

Фота Юрыя ІВАНОВА