У выстаўцы ўдзельнічае шэраг выдавецтваў Беларусі і Расіі, а таксама — амаль трыццаць дзіцячых пісьменнікаў з дзвюх краін.
Загадчык сектара інфармацыі Палаца дзяцей і моладзі Іна Білічэнка паведаміла карэспандэнту "К", што восем тысяч дзяцей, якіх аб’ядноўвае ўстанова, возьме ўдзел у мерапрыемствах выстаўкі-кірмашу.
Акрамя экспазіцыі кніг, у Палацы наладжаны інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнёвымі праграмамі і экранамі, на якіх дэманструюцца мультфільмы. Прадугледжана спецыяльная праграма і для дарослых: гэта семінары-трэнінгі, сустрэчы з бібліятэкарамі, сацыяльнымі педагогамі, выхавацелямі. На выстаўцы можна будзе не толькі набыць кнігі, але і пазнаёміцца з пісьменнікамі, задаць ім пытанні, узяць аўтографы. Асобна ў рамках выстаўкі-кірмашу адбудуцца спецыяльныя мерапрыемствы для дзяцей-інвалідаў.
П.В.