За трыенале — біенале

№ 48 (1070) 01.12.2012 - 08.12.2012 г

5 снежня ў сталічным Палацы мастацтва распачнецца ІІІ Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры "Тэстамент".

Той, хто прыйдзе ў гэты дзень або наведае Палац з 5 па 12 снежня, пабачыць незвычайнае відовішча. Уся выставачная прастора ператворыцца ў вялікую майстэрню, дзе мастакі, проста на вачах публікі, будуць ствараць аб’екты, якія потым складуць экспазіцыю. Афіцыйнае закрыццё біенале "Тэстамент" запланавана на 12 снежня.

Прысвячаецца памяці выдатнага беларускага мастака Сяргея Цімохава, які нядаўна пайшоў з жыцця.