На фламандскай карце

№ 48 (1070) 01.12.2012 - 08.12.2012 г

Калекцыя Нацыянальнага гістарыч-нага музея Беларусі папоўнілася рарытэтам: гэта карта "Lithuania" канца XVI — пачатку ХVII стагоддзя.

Карта паходзіць са славутага "Atlas sive Cosmographicae Мeditationеs de Fabrica Mundi et Fabricate Figura", створанага вядомым фламандскім картографам, географам, гравёрам і выдаўцом Герардам Меркатарам. Яна была змешчана ў атласе ў 1623 годзе. Дагэтуль у Беларусі знаходзіўся толькі адзін асобнік гэтай карты, ранейшага выдання (1592 — 1602 гг.). Калі карта "Lithuania" выйшла з друку, Вялікае Княства Літоўскае ўжо страціла частку свайго суверэнітэту, аднак на дадзенай карце ВКЛ прадстаўлена як самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне.

/i/content/pi/cult/402/8177/1-2.jpeg

Каштоўны экспанат быў набыты музеем пры дапамозе вядомай міжнароднай кампаніі — сталага партнёра ўстановы. Выступаючы на прэзентацыі, намеснік міністра культуры нашай краіны Тадэуш Стружэцкі назваў супрацоўніцтва музея і спонсара яркім прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Разам з прэзентацыяй новага набытку НММ адбылося прадстаўленне грамадзе манаграфіі "Кнігі і зборы кніг Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне XVII стагоддзя". Яе аўтар — Юрый Лаўрык, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. У аснову навуковага даследавання пакладзена праца з музейным зборам.