IFMC: класіка мадэрна

№ 47 (1069) 24.11.2012 - 01.12.2012 г

Заўтра на ўрачыстым закрыцці ХХV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску будуць падведзены вынікі міжнароднага конкурсу, які, паводле традыцыі, стаў галоўнай інтрыгай гэтага буйнога форуму. Усяго за гады існавання віцебскага фестывалю, вядомага ў свеце па англамоўнай абрэвіятуры IFMC, у ім удзельнічалі калектывы і творцы 40 краін.

Заснавальнікамі IFMC з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Віцебскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета нашай краіны, Цэнтр культуры “Віцебск”. Выступленні іх прадстаўнікоў папярэднічалі першым канцэртным па.

/i/content/pi/cult/401/8156/2-1.jpeg

Гэты фестываль, падкрэсліў намеснік міністра культуры краіны Тадэуш Стружэцкі, з’яўляецца найстарэйшым у галіне сучаснай харэаграфіі на ўсёй постсавецкай прасторы і садзейнічае стварэнню новых калектываў такога кірунку ды іх далейшаму развіццю. Ён стаўся платформай для творчых пошукаў, мае будучыню, адзначаецца высокай арганізацыяй, новымі падыходамі, якія потым рэлізуюцца на іншых фестывалях у нашай краіне.

/i/content/pi/cult/401/8156/2-2.jpeg

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская зачытала прывітанне ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца.

Канцэрт адкрыцця, які доўжыўся больш за тры гадзіны, сабраў калектывы, што стаялі ля вытокаў фестывалю. Фрагменты лепшых нумароў, якія ўжо паказвалі на віцебскай сцэне, зайгралі новымі фарбамі, набылі яшчэ большую дасканаласць: на нашых вачах нараджалася класіка мадэрна. А новы аднаактовы балет “Сепія” тэатра “Правінцыйныя танцы” з Екацярынбурга стаўся мастком да конкурсных паказаў, дзе дэманструюцца пастаноўкі, створаныя не раней за 2011 год.

Н.Б.

Фота Сяргея СЕРАБРО