Амаль фестываль

№ 47 (1069) 24.11.2012 - 01.12.2012 г

У працяг святкавання 20-х угодкаў дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем плануецца шэраг мерапрыемстваў.

У лістападзе ў вёсцы Моталь Брэсцкай вобласці, дзе нарадзіўся першы Прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, адбудзецца цырымонія, прысвечаная 60-й гадавіне з дня яго смерці. А месцам правядзення прэзентацыі праекта Гісторыка-этнаграфічнага комплексу “Яўрэйскае мястэчка” стане Міншчына.

У снежні ў сталіцы адбудуцца імпрэзы з нагоды Ханукальных святаў: кінафестываль, выстаўка падсвечнікаў, вялікая вечарына і канцэрт. Тым часам у Магілёве пройдзе выстаўка “Па слядах Шагала ў Ізраілі”.