Лепшае з пленэрнага

№ 46 (1068) 17.11.2012 - 24.11.2012 г

Сёлета Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава правёў чарговы, шаснаццаты па ліку, Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.

Як звычайна, пленэр падзяляўся на два этапы. Першы праходзіў у Тульскай вобласці Расіі, другі — у нас на Магілёўшчыне. З кожнага пленэру папаўняюцца фонды Магілёўскага мастацкага музея.

Выстаўка, дзе прадстаўлены пленэрныя работы за перыяд з 1996-га па 2012 год, працуе зараз у Гомелі — у Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі.

Экспануюцца 42 творы мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Малдовы, Польшчы і Аўстрыі. Асаблівасцю магілёўскіх пленэраў з’яўляецца тое, што мастакі з года ў год натхняюцца аднымі і тымі ж краявідамі, але работы атрымліваюцца розныя — па стылістыцы, па настроі, па філасофіі.

У магчымасці параўнаць наш погляд на сваё і чужы  на наша — цікавасць гэтай экспазіцыі.

П.В.