Чацвёрты. “Лічба” наступае

№ 46 (1068) 17.11.2012 - 24.11.2012 г

29 лістапада распачнецца і будзе доўжыцца да 18 снежня IV Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва “Terra Nova”.

Яго ўдзельнікі паспаборнічаюць у намінацыях “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Лічбавы жывапіс”, “Відэаарт”, “Музычны відэакліп”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

Месца правядзення — Галерэйна-выставачны комплекс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Галоўны куратар фестывалю — дырэктар комплексу Фёдар Ястраб.

Ён паведаміў нам, што “Terra Novа” ўяўляе з сябе агляд новых тэхнічных магчымасцей у мастацтве: “Лічбавыя тэхналогіі ў той або іншай форме сёння прысутнічаюць ва ўсіх галінах візуальнага мастацтва. Таму для нас наспела патрэба вызначыцца з крытэрыямі прафесіяналізму ў “лічбе”.

Фёдар Ястраб спадзяецца, што ўдзельнікамі “Terra Novа” будуць не толькі маладыя людзі, схільныя да тэхнічных эксперыментаў, але і тыя, у каго моладзь можа павучыцца.