Міністэрства — Газета — Чытач

№ 46 (1068) 17.11.2012 - 24.11.2012 г

Паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. № 407 “Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, што пацвярджаюць права грамадзян на льготы” абмен пасведчанняў удзельніка ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый праводзіцца па 31 снежня 2012 г.

З 1 студзеня 2013 г. пасведчанні ўдзельніка ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС будуць несапраўдныя і для прадастаўлення льгот, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”, неабходна будзе прадстаўляць пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Падрабязная інфармацыя аб парадку правядзення абмену размешчана на сайце Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь у раздзеле “Абмен пасведчанняў”.