Не замест, а — разам!

№ 46 (1068) 17.11.2012 - 24.11.2012 г

Дадатковыя асобнікі "Культуры" і "Мастацтва" выпішуць спонсары лепшым і заслужаным работнікам культуры!

Шаноўныя чытачы — кіраўнікі прадпрыемстваў, уладальнікі кампаній, прыватныя прадпрымальнікі! Усе, хто цікавіцца пытаннямі развіцця беларускай культуры і мастацтва, айчыннай гісторыі, лёсам архітэктурных помнікаў і славутасцей Бацькаўшчыны!

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” прапануе вам правесці сумесную дабрачынную акцыю ў рамках падпісной кампаніі на 1-е паўгоддзе 2013 года.

У кожным раёне краіны ёсць людзі са шматгадовым стажам працы ў сферы культуры, ветэраны вайны і працы, маладыя творцы і народныя майстры, якія актыўна цікавяцца пытаннямі культуры ды мастацтва, але не маюць магчымасці выпісваць нашы выданні.

Дапамагчы можаце вы, паважаныя мецэнаты і спонсары! Прапануем вам падпісаць на некалькі асобнікаў газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” ганаровых людзей свайго раёна, горада, вёскі ў дадатак да асноўных лічбаў падпіскі. Абяцаем, ваш учынак не застанецца па-за ўвагай і факт падтрымкі атрымае ўвасабленне на старонках выданняў.

Газета “Культура” і часопіс “Мастацтва” — якасныя іміджавыя выданні, унікальныя для сучаснай медыяпрасторы Рэспублікі Беларусь, якія асвятляюць пытанні культурнага жыцця ў нашай краіне і за яе межамі, найважнейшыя моманты развіцця сацыякультурнай сферы ў дзяржаве, прынамсі, у рэгіёнах. Публікацыі газеты і часопіса заўсёды вылучаюцца высокім прафесійным узроўнем, маюць вагу і ў грамадстве наогул, і сярод работнікаў галіны.

Кошт індывідуальнай месячнай падпіскі на газету “Культура” на 1-е паўгоддзе 2013 года — 20 000 рублёў, на часопіс “Мастацтва” — 25 000 рублёў.

Пашыраем кола сяброў разам! Дарэчы, не забудзьцеся выпісаць "Культуру" і для сваёй арганізацыі, і для сябе асабіста, каб быць у рэчышчы апошніх тэндэнцый, у тым ліку і кірункаў спонсарскай падтрымкі сферы.