Журы, разгледзеўшы прадстаўленыя эскізы і беручы пад увагу выдатны ўклад паэта ў беларускую літаратуру, выказала прапанову стварыць не проста бюст, а помнік Максіму Танку. Такое рашэнне журы Міністэрства культуры падтрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Такім чынам, арганізатарамі новага конкурсу на эскізны праект помніка Максіму Танку з’яўляюцца Міністэрства культуры нашай краіны і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне выразнага вобраза выдатнага паэта і грамадскага дзеяча ХХ стагоддзя Максіма Танка, 100-годдзе з дня нараджэння якога сёлета святкуе краіна. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе прафесійныя скульптары, і, зразумела, помнік павінен быць вытрыманы ў лепшых традыцыях сусветнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.
Пераможца атрымлівае права на стварэнне помніка. Да 21 снежня 2012 г. уключна заяўкі падаюцца на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316.
Падрабязнасці ўмоў конкурсу і форма заяўкі размешчаны на сайце Міністэрства культуры
http://kultura.gov.by/