Любча — Навагрудак

№ 46 (1068) 17.11.2012 - 24.11.2012 г

14 лістапада на Навагрудчыне прайшла нарада па пытаннях рэстаўрацыі замка ў Любчы.

У ёй прымалі ўдзел міністр культуры краіны Павел Латушка, супрацоўнікі Міністэрства культуры, прадстаўнікі мясцовай улады.

Абмяркоўваліся перспектывы выкарыстання аб’екта і правядзення работ па рэстаўрацыі ды аднаўленні надбрамнай і кутняй вежаў замка. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Замкі Беларусі” ў наступным годзе работы ў замку будуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту. На дадзены ж момант рэстаўрацыя ідзе за кошт сродкаў дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”. Таксама значную лепту ў гэтую справу ўносіць “Прыорбанк”.

На наступны год Міністэрства культуры вылучае як прыярыятэт актывізацыю рэстаўрацыйных работ у Навагрудскім, Крэўскім і Ружанскім замках. На першы аб’ект плануецца выдаткаваць 10 мільярдаў беларускіх рублёў, на астатнія два — па 5.

У рамках рабочай паездкі міністра на Навагрудчыну праводзілася нарада па вызначэнні месца ў Навагрудку для помніка вялікаму князю літоўскаму, першаму ў беларускай гісторыі каралю Міндоўгу. Мяркуецца, што на наступным тыдні будзе вылучаны эскізны праект помніка.