Рагачоў. Было б цікава пачытаць...

№ 45 (1067) 10.11.2012 - 17.11.2012 г

Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольга Антоненка па дарозе да Прыпяцкага краю — у Рагачоў праз Жлобіншчыну — распавяла, што аддзелы культуры маюць ліцэнзіі на перавозкі людзей, таму платныя экскурсіі ахвотных ледзь не па ўсёй Беларусі паспелі стаць нормай. Але не толькі гэтым адметны край: крэатыўных ідэй тут, як мы пераканаліся, таксама хапае.

Трэці і апошні “круглы стол” журналістаў “К” з работнікамі культуры жлобінска-рагачоўскага “куста” прайшоў у новым будынку Рагачоўскай ДШМ, якая не адзін год з'яўлялася даўгабудам. А цяпер установа — адна з вядучых у вобласці. Карацей, сустрэча з чытачамі на яе базе — цалкам натуральная.

/i/content/pi/cult/399/8093/6-1.jpeg

Начальнік аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіл ЗАЙЦАЎ:

— Вельмі шмат праверак, у тым ліку і з боку органаў унутраных спраў, па дзейнасці нашых клубных фарміраванняў. Дзяцей у гуртках літаральна па галовах пералічваюць. А клубны работнік, у адрозненне ад настаўніка агульнаадукацыйнай школы, грошы за гуртковую дзейнасць не атрымлівае. Думаецца, улічваць нам варта не галовы, а, мабыць, — колькасць і якасць праведзеных мерапрыемстваў... З гэтай нагоды, пажадана, каб “К” правяла “круглы стол” з удзелам зацікаўленых асоб для выпрацоўкі аптымальнага вырашэння дадзенай праблемы.

/i/content/pi/cult/399/8093/6-2.jpeg

Дырэктар Рагачоўскага раённага метадычнага цэнтра Ірына СЕДЛЕР:

— Сапраўды, апошнім часам існуе нейкая падмена функцыянальных абавязкаў у сферы адукацыі і ў сферы культуры. А задачы ж у нас — розныя. Работнікі культуры павінны займацца не адукацыйным працэсам, а творчым разняволеннем асобы ў зручны для яе час... І без газетнай дыскусіі, сапраўды, цяжка давесці рацыянальную ісціну тым, хто не мае дачынення да культуры. І, канешне, хацелася б, каб у тых дыскусіях больш актыўны ўдзел бралі прадстаўнікі Міністэрства культуры. Нам цікава, якімі будуць дакументы аб клубным фарміраванні, аб дзейнасці ўстаноў...

/i/content/pi/cult/399/8093/6-3.jpeg

Начальнік аддзела культуры Акцябрскага райвыканкама Святлана БЕРАЗОЎСКАЯ:

— Мяне цікавіць перадавы культурны досвед нашых замежных калег, што працуюць і ў горадзе, і на сяле.

Рэзюмэ “К” у дарозе

Выснова не новая, але, улічваючы менавіта карпаратыўны інтарэс жлобінцаў (ды і не толькі!), патрабуе больш якаснага ды маштабнага ўвасаблення.

"Вечная" праблема начных дыскатэк і прысутнасці на іх непаўнагадовых, падаецца, была прапісана ў газеце неаднойчы. Прычым — на ўзроўні канкрэтных механізмаў яе вырашэння менавіта на мясцовым узроўні. Тым не менш, на рэдакцыйныя “круглыя сталы” запросім, апроч прадстаўнікоў сферы культуры, сілавікоў, фінансістаў, юрыстаў , каб разгледзець гэтую ды іншыя пытанні шматбакова.

Замежны досвед культурнага развіцця — тэма няпростая, далёка не на паверхні ляжыць. Таму і знаходзіцца ў катэгорыі, так бы мовіць, газетнага дэфіцыту. Тым не менш, дэфіцыт гэты паспрабуем ліквідаваць з дапамогай Міністэрства культуры, БДУКіМ і Інстытута культуры Беларусі, а таксама вопыту спецыялістаў на месцах. Ізноў жа: чакаем вашай актыўнасці!