У кастрычніку па раёне гастраляваў маладзёжны ансамбль аматарскай творчасці “Жыўчане” з Польшчы. Культурная акцыя прайшла ў рамках супрацоўніцтва Століншчыны з Жывецкім паветам суседняй краіны.
Першае выступленне “Жыўчан” адбылося ў Столінскім ГДК. Замежныя артысты атрымалі памятны падарунак і кветкі ад намесніка старшыні Столінскага райвыканкама Сяргея Сідарэвіча ды начальніка аддзела культуры Васіля Зарубы.
“Жыўчане” з поспехам выступілі ў Столінскім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці і ў Доме культуры аграгарадка “Фядоры”. Канцэртная праграма пазнаёміла з традыцыйнай польскай культурай. Цікава было паглядзець і польскія народныя строі.
“Жыўчане” ўпершыню пабывалі на Століншчыне. Яны былі прыемна ўражаны выглядам горада, з цікавасцю наведалі парк “Манькавічы”, раённы краязнаўчы музей, сустрэліся з удзельнікамі нашых творчых калектываў.
Па словах гасцей, ім спадабалася ўвага і гасціннасць, кухня і прыём. Таму сяброўства паміж народамі будзе мацнець і развівацца.
Галіна ГАШЧУК
Столін
На здымку: выступленне "Жыўчан" у Столінскім ГДК.