Летась, перад пачаткам васямнаццатага па ліку “Лістапада”, Расціслаў Іванавіч казаў пра тое, што “хлопчык-фэст”, які колісь “нарадзіўся з нічога”, ужо адзначае паўналецце. Ён — родны для нас, і ягонае сталенне наўпрост уплывае на сталенне нацыянальнай кінематаграфіі. “Лістапад”, развіццё якога знаходзіцца пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, даўно ўжо займеў не абы-які кінарозгалас не толькі ў Еўропе. Яго сталенне — і ў яркім замежным прадстаўніцтве, што год ад года няўхільна пашыраецца.
І яшчэ адна фестывальная выснова, якая грэе сэрца не толькі ганаровага старшыні, але і кожнага ягонага суайчынніка. Замежны “лістападаўскі” аўтарытэт — надзвычай важны. Аднак не менш значным ды знакавым падаецца і тое, што Мінскі міжнародны кінафорум здолеў давесці свету: у Беларусі ёсць нацыянальнае кіно. Доказам таму — “лістападаўская” прэм’ера стужкі Сяргея Лазніцы “У тумане” паводле твора народнага пісьменніка нашай краіны Васіля Быкава. Фільм, ужо ўганараваны ў Канах, на роднай зямлі “прагучаў” не менш пераканаўча...