Прыз Вінчэнца

№ 43 (1065) 27.10.2012 - 03.11.2012 г

Сярэбраная памятная манета “Мiжнародны фестываль мастацтваў “Славянскi базар у Вiцебску” атрымала “срэбра” ў намінацыі “Міжнародная прэмія Вінчэнца Паладыя” ІХ Міжнароднага конкурсу Міжнародная прэмія Vicenza Numismatica ў Італіі.

Гэтая ўзнагарода была прысуджана Нацыянальнаму банку Беларусі. Журы вылучыла ў беларускай памятнай манеце арыгінальнае адлюстраванне ландшафту Віцебска, рэалістычны і сюррэалістычны паказ сучаснай складанай дынамічнай кампазіцыі.

Чарговая перамога беларускіх памятных манет у гэтым прэстыжным конкурсе сведчыць пра прызнанне ў свеце працы спецыялістаў Нацбанка.