Такім чынам, фестываль “Званы Сафіі”, канцэртнай пляцоўкай якога з’яўляецца сабор, распачнецца ў запланаваны тэрмін — 28 кастрычніка. У дырэкцыі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка нам паведамілі, што дах давялося аднавіць цалкам — усе 600 квадратных метраў, бо што стыхія не знесла, тое сапсавала.
Заменены кроквы, у сабора — новае металічнае дахавае пакрыццё. Між тым, доўжацца раней запланаваныя рамонтна-будаўнічыя работы ўнутры будынка і звонку. Ідзе замена вокнаў, удасканальваецца водазліўная сістэма, рамантуюцца фасады.
Полацкая Сафія даўно служыць канцэртнай залай, але дагэтуль не мае адпаведнай названай функцыі вентыляцыі. Будзе вырашана і гэтае пытанне.