Паводле слоў аўтара праекта рэстаўрацыі тэатра і навуковага кіраўніка аб’екта Людмілы Івановай, пры пільнай увазе дзяржавы да рэалізацыі праекта, пры сённяшнім тэмпе работ у тры змены завяршыць рэканструкцыю ў запланаваныя тэрміны цалкам магчыма. Фасады зроблены на 90 працэнтаў, ідзе работа над дэкорам інтэр’ераў у гістарычнай і рэканструяванай частках будынка.
Па словах спадарыні Івановай, напачатку рэстаўрацыя прадугледжвала аднаўленне галоўнага фасада тэатра ў поўнай адпаведнасці з зыходным праектам архітэктара К.Казлоўскага канца ХІХ стагоддзя — гэта значыць, з тымі фрагментамі, якія з нейкіх прычын засталіся толькі на паперы. Але потым ад гэтай ідэі адмовіліся, і цяпер галоўны фасад тэатра выглядае так, як ён быў зроблены ў 1890 годзе.
Людміла Іванова згадала, што працуючы над праектам Купалаўскага тэатра нашы рэстаўратары зыходзілі з вопыту адраджэння сталічнага Верхняга горада, у прыватнасці — пошукаў гістарычнай ідэнтычнасці Гасціннага двара, які неаднойчы радыкальна перабудоўваўся.
П.В.