Казкі на выстаўцы

№ 42 (1064) 20.10.2012 - 27.10.2012 г

Выставачны праект, прысвечаны свету дзяцінства, распачынае сваю працу ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Літаратурна-мастацкая выстаўка “Ходзіць Сон ля вакон...” створана на аснове традыцыйных беларускіх калыханак.

На выстаўцы будуць прадстаўлены літаграфіі знакамітай мастачкі Алены Лось, ілюстрацыі Марысі Лось да кнігі “А па сенцах ходзіць Бай…”, аўтографы калыханак беларускіх пісьменнікаў, а таксама лялькі з архіва Белтэлерадыёкампаніі, якія ўдзельнічалі ў выпусках праграмы “Калыханка” розных гадоў.

Пад час адкрыцця праекта адбудзецца сустрэча з фальклорным калектывам “Верацёнца”, з аўтарамі беларускіх літаратурных калыханак. Таксама можна было пазнаёміцца са стваральнікамі і героямі тэлеперадачы “Калыханка”: Сан Маляванычам, Феяй Сноў, Медзведзянём Топам, Лісічкай Янай і казачнай істотай Сплюшыкам.

Ул. інф.