Ізноў “Трубадур”

№ 42 (1064) 20.10.2012 - 27.10.2012 г

Замежную афішу Беларускай оперы папоўняць у гэтым месяцы 13 спектакляў “Трубадура” ў Галандыі ды Бельгіі.

Вядучыя майстры нашай опернай сцэны разам з хорам і аркестрам будуць скараць тэатральныя пляцоўкі пяці еўрапейскіх гарадоў, уключаючы Ратэрдам.

Дарэчы, у 2009 годзе яны ўжо “трубадурылі” ў Галандыі. Ды так паспяхова (Наталлю Акініну ў партыі Азучэны тамтэйшыя крытыкі нават параўналі з сусветнай зоркай Джульетай Сіміяната!), што з гэтай операй Дж.Вердзі ў пастаноўцы шведскага рэжысёра Марыяны Берглёф былі запрошаны і цяпер.

Н.Б.