Мяркуецца, што гэтыя грошы пойдуць на капітальны рамонт часткі Цытадэлі і стварэнне экспазіцыі ў паўднёва-ўсходняй частцы крапасной казармы. Завяршыць работы плануецца да 3 ліпеня 2014-га, калі Беларусь будзе святкаваць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дадзены праект прадугледжвае стварэнне выгод як для наведвальнікаў мемарыялу, так і для навуковых супрацоўнікаў. Будуць адноўлены архітэктурныя фрагменты. Запланавана распрацоўка экспазіцыі, якая размесціцца ў сямі залах.
Намеснік дырэктара мемарыялу па навуковай рабоце Ларыса Бібік, каментуючы гэтую падзею, адзначыла, што з’явіцца магчымасць стварыць музейную экспазіцыю на аснове новых тэхнологій, наладзіць эфектнае асвятленне і агучванне, скарыстоўваць аўдыягіды. Гэта зробіць мемарыяльны комплекс яшчэ больш прывабным для наведвальнікаў, прытым, што і сёння “Брэсцкая крэпасць — герой” узначальвае спіс найбольш папулярных беларускіх музеяў. Для параўнання: у савецкія часы крэпасць прымала ад 800 тысяч да 1 мільёна наведвальнікаў у год. Але больш як 338 тысяч летась — таксама лічба сур’ёзная. Прычым тут не ўлічаны тыя, хто прыходзіць у крэпасць пад час урачыстасцей гарадскога або нацыянальнага маштабу.
Мемарыял размешчаны на тэрыторыі Цытадэлі і часткі Кобрынскага ўмацавання. Сёння існуе ідэя музеефікацыі іншых частак крэпасці, але, як мяркуе Ларыса Бібік, пакуль рана казаць пра канкрэтыку.
П.В.