Напеў Міншчыны

№ 41 (1063) 13.10.2012 - 20.10.2012 г

Дзясяты раз Пухавіцкая зямля збірае артыстаў-аматараў і майстроў Міншчыны, аб’яднаных памкненнем захаваць лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, сваім талентам і натхненнем запаліць зорку творчасці.

/i/content/pi/cult/395/7957/1-1.jpeg/i/content/pi/cult/395/7957/1-5.jpeg

Разам з новым стагоддзем менавіта тут нарадзіўся Фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Фактычна ўсе вядучыя калектывы вобласці прайшлі праз фестывальныя пляцоўкі “Напеву…”, атрымаўшы такім чынам пуцёўкі ў доўгае творчае жыццё.

/i/content/pi/cult/395/7957/1-2.jpeg

З першых сваіх крокаў фестываль прыцягвае пільную ўвагу і адчувае дзейсную падтрымку Мінскага аблвыканкама. За гэтыя гады аддзеламі культуры вобласці было атрымана ў якасці прызоў дванаццаць мікрааўтобусаў, музычныя інструменты, камп’ютары для студый гуказапісу, радыёмікрафоны, музычныя цэнтры, гукаўзмацняльная апаратура, CD/DVD-прайгравальнікі. Агульная колькасць такіх каштоўных падарункаў складае амаль дзвесце адзінак. Сёлетні, Х Фестываль народнай творчасці адбыўся ў Мар’інай Горцы, на радзіме кампазітара Ігара Лучанка, які ўзначаліў журы фестывалю. У фэсце бралі ўдзел дваццаць восем лепшых аматарскіх разнажанравых калектываў з ганаровымі званнямі “народны” і “ўзорны”.

/i/content/pi/cult/395/7957/1-3.jpeg

Гран-пры фестывалю — мікрааўтобус “Газель” — атрымаў Узорны ансамбль народнай песні “Дзянніца” Клецкай ДШМ (кіраўнік — Вольга Нупрэйчык).

/i/content/pi/cult/395/7957/1-4.jpeg

Фестываль адбыўся напярэдадні Дня работнікаў культуры. Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення культуры Анатоль Акушэвіч, выступаючы перад калегамі, завяршыў сваю прамову, як звычайна, вершам:

/i/content/pi/cult/395/7957/1-6.jpeg

Аб нашай галіне не пішуць песні,

Не сачыняюць вершы і санеты,

Здаецца, што стараюцца

падкрэсліць,

Што мы ўдзячны будзем

і куплетам.

Зламаць і памяняць стэрэатыпы

Апошнім часам рэдка ўдаецца.

Але ж сядзець, глядзець

і шэрасць сыпаць

Нам не з рукі.

Няхай жа песня льецца!..

наш спецыяльны карэспандэнт

Мінск — Мар’іна Горка — Мінск

На здымках: моманты фестывалю.

Фота аўтара

Аўтар: Юрый ІВАНОЎ
фатограф