Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры! Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры. Самабытная нацыянальная культура з’яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны. За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу. Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі — нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме. Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 14 кастрычніка 2012 года
Аднастайнасці — няма!
12 кастрычніка ў Гродзенскім цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман” распачаўся Першы Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Рэалізацыя маштабнага нацыянальнага праекта паспрыяе развіццю музейнай справы, надасць імпульс новым творчым ініцыятывам, а таксама прыцягне ўвагу жыхароў Беларусі да шматграннай дзейнасці айчынных музеяў.
Зорка, якая свеціць усім
10 кастрычніка ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” прайшло ўрачыстае пасяджэнне з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры. У тэатральнай зале Нясвіжскага палаца сабраліся кіраўнікі і супрацоўнікі ўпраўленняў ды аддзелаў культуры краіны. Віншаванне Кіраўніка дзяржавы зачытаў прысутным Аляксандр Радзькоў. А ўручаючы ўзнагароды, для кожнага ўганараванага Аляксандр Міхайлавіч знаходзіў цёплыя словы падзякі і шчырай увагі. У сваёй прамове міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка параўнаў нацыянальную культуру з зоркай, якая свеціць усім тым, хто гатовы яе прыняць і зразумець. І гэтая нязгасная зорка жывіць духоўнае здароўе нацыі, спрыяе развіццю нашай дзяржаўнасці.
“Кландайк” турызму, напаўз’едзены шашалем
Музей Мікалая Тарасюка: гатовыя формулы не спрацуюць
Чаго патрабуе праграма?
Фестываль Юрыя Башмета: адкрыцці паміж “супер” і “як раней”
Роберт Фальк у Віцебску: “Я ўбачыў у глыбіні пейзажу чырвоную рабіну…”
…Паводле маёй версіі, якраз у гэты час Фальк надумаў разыходзіцца са сваёй другой жонкай — Кірай Канстанцінавай-Аляксеевай (дачкой К.С. Станіслаўскага) з намерам звязаць жыццё з 26-гадовай студэнткай-пераросткам Віцебскай народнай мастацкай школы Раісай Ідэльсон, з якой ён пазнаёміўся яшчэ ў Маскве з лёгкай рукі вядомага мастацкага крытыка Абрама Эфраса. Раней, перад рэвалюцыяй, яна вучылася ў Юдаля Пэна і пастаянна жыла ў Віцебску, хаця часта ездзіла і ў Петраград, наведваючы Школу падтрымкі мастакоў пры Акадэміі мастацтваў ды прыватную студыю Я.Гольдблата, так бы мовіць, павышала сваю прафесійную кваліфікацыю. Некаторы час брала ўрокі нават у Кузьмы Пятрова-Водкіна…
Сімфонія для кажушка з аркестрам
Сапраўднай “фішкай” сёлетняга Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стаўся прыезд да нас сусветна знакамітага грузінскага кампазітара-класіка Гія КАНЧЭЛІ. Ён быў у Мінску не ўпершыню. Але ранейшы візіт адбыўся напрыканцы 1980-х, калі на Усесаюзным фестывалі, што праходзіў у нашым Вялікім тэатры, паказвалася яго опера “Музыка для жывых”, прывезеная ў Мінск тэатрам з Тбілісі. Цяпер жа мы адкрылі яго “Стыкс”, а ў час творчай сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ён падарыў гэтай навучальнай установе кампакт-дыскі са сваімі творамі. Была таксама магчымасць задаць маэстра колькі пытанняў.
Непадобнае падабенства —
Клубныя акцэнты і кантэнты Віцебшчыны
Легенды канфіскатаў, якіх мы не ведаем
Выратаваныя скарбы: “засвяціць” і падсвяціць
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»