Лаўрэаты Прэмiі Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры і мастацтва 2012 года

№ 41 (1063) 13.10.2012 - 20.10.2012 г

На падставе рашэння Камicii па прысуджэнні Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры, зацверджанага пастановай Прэзiдыума прафсаюза ад 25.09.2012 г., лаўрэатамі Прэмii Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры і мастацтва 2012 года з’яўляюцца:

у намінацыі “Літаратура, журналістыка, крытыка”:

Рыбік Ніна Аляксееўна, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда” (Гродзенская вобласць);

у намінацыі “Тэатральнае мастацтва”:

Гайко Вольга Уладзіміраўна, артыстка балета (салістка) — вядучы майстар сцэны Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”;

творчы калектыў жывапісна-бутафорскага цэха ўстановы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр” (кіраўнік — Жэран Тамара Уладзіміраўна);

у намінацыі “Музычнае мастацтва”:

Франкоўскі Сяргей Валянцінавіч, артыст-вакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”;

у намінацыі “Народная творчасць”:

аматарскі калектыў “Вербачка” Дзяржаўнай установы “Палац культуры г. Маладзечна” (мастацкі кіраўнік — Унукаў Генадзь Андрыянавіч);

народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Гудскі гармонік” Гудскага цэнтра творчасці і вольнага часу Гродзенскай вобласці (мастацкі кіраўнік — Колышка Андрэй Антонавіч);

у намінацыі “Аматарская мастацкая творчасць”:

народны ансамбль песні і музыкі “Зараніца” Магдалінскага сельскага дома культуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік — Букач Алена Паўлаўна);

народны маладзёжны тэатр “Кола” Дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск” (кіраўнік — Цвікі Уладзіслава Анатольеўна);

у намінацыі “Цыркавое мастацтва”:

узорная студыя цыркавога мастацтва “Арэна” Дзяржаўнай установы “Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна” (мастацкі кіраўнік — Кузняцова Марыя Мікалаеўна) (Гомельская вобласць).