Званы па Букстэхудэ

№ 45 (811) 10.11.2007 - 16.11.2007 г

Заўтра ў Полацку, у Канцэртнай зале Сафійскага сабора, адкрываецца ХІІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, які сёлета прысвечаны Дзітрыху Букстэхудэ.

 /i/content/pi/cult/136/789/Zvany-Safii.jpg
Сёлета спаўняецца акурат 300 гадоў з дня смерці і 370 — з дня нараджэння гэтага вялікага нямецкага кампазітара і арганіста дацкага паходжання, музыка якога не толькі стала найбольш поўным выяўленнем эстэтыкі Барока, але і аказала вялікае ўздзеянне на творчасць І.С. Баха. Творы Д.Букстэхудэ даўно сталі ледзь не “настольнай кнігай” кожнага арганіста. Таму ў слухачоў з’явіцца цудоўная магчымасць параўнаць розныя выканальніцкія прачытанні яго музыкі, якія на працягу ўсяго месяца, ажно да 15-га снежня, будуць дарыць удзельнікі фестывалю з Даніі, Польшчы, Нідэрландаў, Расіі і Аўстрыі. Нашу краіну на “Званах Сафіі” прадставяць лаўрэат міжнароднага конкурсу Ксенія Пагарэлая і Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага.

Ул.інф.