Жоравы Максіма Танка

№ 35 (1057) 01.09.2012 - 07.09.2012 г

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, 29 жніўня ўваходзяць у абарачэнне памятныя манеты “Максім Танк. 100 гадоў”.

/i/content/pi/cult/393/7871/1-2.gif

Манеты маюць дзве “версіі”: сярэбраную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925 і масай 16,81 г, ды медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 19,50 г. Дыяметр абедзвюх — 37 мм.

Манеты, кожная з якіх выйшла тыражом 2 000 адзінак, маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня — з насечкай.

На аверсе зверху — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — стылізаваная выява пейзажу: дрэва, луг, жоравы. Маюцца на гэтым баку і надпісы: уверсе, па крузе, — “Рэспубліка Беларусь”, унізе — наміналы; справа — год чаканкі: 2012; злева (на сярэбранай манеце) — проба сплаву.

Рэверс: справа — рэльефная выява Максіма Танка, які сядзіць за сталом; злева — стылізаваная выява беларускага пейзажу: луг, возера і птушкі, якія ляцяць у небе. Унізе, у два радкі, надпісы: “Максім Танк, 1912 — 1995”.

Манеты адчаканены ў Вільнюсе: сярэбраная якасцю “пруф”, медна-нікелевая — “пруф-лайк”.