Радавод у гісторыі краіны

№ 34 (1056) 25.08.2012 - 31.08.2012 г

1 верасня, у Дзень ведаў, кожны першакласнік атрымае кнігу “Беларусь — наша радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку”.

/i/content/pi/cult/392/7862/1-1.gifНа самым першым школьным уроку, калі дзецям распавядаюць пра краіну, грамадзянамі якой яны з’яўляюцца, настаўнікі абапіраюцца на тэкст і ілюстрацыі дадзенай кнігі. Фактычна “Беларусь — наша радзіма” — гэта падручнік патрыятызму. Упершыню кніга пабачыла свет у 2004 годзе, шмат разоў перавыдавалася. Сёлетняе выданне — дзявятае па ліку.

Дырэктар выдавецтва “Пачатковая школа” Наталля Ваніна распавядае, што ў 2004 годзе “Беларусь — наша радзіма” пабачыла свет не праз дзяржаўны заказ, а дзякуючы ініцыятыве самога выдавецтва. Праект стаўся запатрабаваным, таму паспяхова рэалізуецца дзявяты год запар. Першае выданне выйшла накладам у 100 тысяч асобнікаў, наступныя вагаліся ў колькасці 92 — 94 тысяч. Частку накладу замаўляюць дыппрадстаўніцтвы для беларусаў замежжа.

Сёлетняя выданне дапаўняецца дыскам. Кніга 2012 года прынцыпова не адрозніваецца, ад той, што выйшла летась, хіба што на вокладцы змешчана выява Нацыянальнай бібліятэкі і здымкі некаторых асоб ды аб’ектаў заменены на больш выразныя. Прынамсі, пададзены больш эфектны здымак Нясвіжскага палаца, ужо адрэстаўраванага. Апошні разварот кнігі называецца “Мой радавод”. Там змешчана схема родавага дрэва па трэцяе калена, запоўніўшы якую ўладальнік сімвалічна далучае свой радавод да гісторыі краіны.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"