Арт, кіно, плакат

№ 34 (1056) 25.08.2012 - 31.08.2012 г

Увага! Конкурс!

Конкурс на лепшы кінаплакат да ўжо знятых “Беларусьфільмам” стужак другі раз абвешчаны ў нашай краіне.

Яго мэтай з’яўляецца прадстаўленне новага бачання гісторыі беларускага кінематографа, якое пасля фіналу 19 снежня будзе даступна наведвальнікам Музея гісторыі беларускага кіно ў Мінску.

Паводле інфармацыі арганізатараў, для ўдзелу ў  “Арткінаплакаце-2012” неабходна да 15 кастрычніка бягучага года даслаць заяўку на адрас: 220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81, або па электроннай пошце
info@belam.by.com з абавязковай пазнакай “На конкурс кінаплаката”. Тэрмін падачы конкурсных работ у раздрукаваным выглядзе — да 15 лістапада 2012 года.

Удзельнікам конкурсу прадастаўляецца свабода выбару ў якасці сюжэта беларускіх ігравых карцін вытворчасці “Беларусьфільма” любога перыяду. Удзел у конкурсе адкрыты і бясплатны, без абмежаванняў па ўзросце або прафесійнай адукацыі. Дапускаецца ўдзел аўтараў — фізічных асоб, калектываў аўтараў, студый, рэдакцый, іншых аб’яднанняў і арганізацый, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, з абавязковым указаннем прозвішчаў аўтараў кінаплаката. Кожны ўдзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць работ, якія ацэніць спецыяльна зацверджанае журы.

Узнагароджанне за прызавыя месцы складзе: пяць мільёнаў беларускіх рублёў за першае месца, за другое і трэцяе месцы — тры і два мільёны беларускіх рублёў адпаведна. Апрача таго, шляхам інтэрнэт-галасавання будзе выяўлены ўладальнік спецыяльнага дыплома “За”.

Фінал конкурсу і абвяшчэнне вынікаў адбудуцца на Нацыянальнай кінастудыі. Заснавальнікамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, сам “Беларусьфільм”, Акадэмія мастацтваў і Музей гісторыі беларускага кіно.