Анапа — для юных

№ 34 (1056) 25.08.2012 - 31.08.2012 г

З 19 па 26 жніўня ў Анапе праходзіць VII Фестываль Саюзнай дзяржавы “Творчасць юных”. Заснавальнікамі форуму з’яўляюцца Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, міністэрствы культуры краін.

У фэсце прынялі ўдзел звыш 200 маладых беларусаў і расіян. Удзельнікі выступалі ў разнастайных творчых жанрах: вакальным, харэаграфічным, цыркавым, інструментальным ды іншых. Прычым сёлетняе мерапрыемства — гэта не спаборніцтва, а сапраўднае дзіцячае свята, і таму ўсе калектывы ды салісты атрымаюць напрыканцы фестывалю дыпломы і каштоўныя падарункі.

Фестываль завершыцца святочным тэатралізаваным прадстаўленнем пад назвай “У свеце казак”. Да слова, акрамя юных артыстаў, у заключным мерапрыемстве запланаваны ўдзел і вядомых прафесійных калектываў.