У фэсце прынялі ўдзел звыш 200 маладых беларусаў і расіян. Удзельнікі выступалі ў разнастайных творчых жанрах: вакальным, харэаграфічным, цыркавым, інструментальным ды іншых. Прычым сёлетняе мерапрыемства — гэта не спаборніцтва, а сапраўднае дзіцячае свята, і таму ўсе калектывы ды салісты атрымаюць напрыканцы фестывалю дыпломы і каштоўныя падарункі.
Фестываль завершыцца святочным тэатралізаваным прадстаўленнем пад назвай “У свеце казак”. Да слова, акрамя юных артыстаў, у заключным мерапрыемстве запланаваны ўдзел і вядомых прафесійных калектываў.